28.10.2026 г.
Адкрыйце для сябе самабытную прыгажосць Іўеўшчыны — унікальнага кутка Беларусі, дзе стагоддзямі суіснуюць розныя культуры і жывуць старадаўнія рамёствы.
У экспазіцыі прадстаўлена больш за 100 лепшых работ майстроў і мастакоў раёна:
— саламяныя кошыкі, капелюшы і фігуры Юзэфы Старасцінай, Веры Чурэйны, Ірыны Смірновай.
— традыцыйныя татарскія мугіры (роспіс па шкле і вышыўка) Эміліі Шабановіч і жывапіс Селіма Ільясевіча.
— традыцыйныя касцюмы і паясы з беларускім арнаментам ад Наталіі Астрэйкі, Аміня Шабановіч, Вольгі Чарняк і Марыі Кяўлен.
— вырабы з лазы Валянціны Буцько, выцінанка Маргарыты Канцэвіч, лялькі і фларыстыка Ганны Пуйдак, а таксама маляўнічыя палотны Івана Васюкевіча.
Прыходзьце адчуць каларыт і глыбіню народнай культуры!
Адкрыццё:
29 КАСТРЫЧНІКА ў 15:00
Дзе: вул. Савецкая, 8 (Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці)
Выстаўка працуе:
29 кастрычніка – 30 лістапада 2026 года
Даведкі : +375 (33) 655 87 58




























