02.12.2024
30.11.2024 ў аг. Адэльск Гродзенскага раёна адбылося абласное свята млынара ў рамках якога прайшлі конкурсы “Лепшы млынар Гродзеншчыны” і “Хлебнае багацце Гродзеншчыны”. Па выніках конкурсу журы ў скад якога ўвайшлі начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Клімовіч Алена Віктараўна і спецыялісты Гродзенскага АМЦНТ вызначыла лепшых у наступных намінацыях:
Конкурс “Хлебнае багацце Гродзеншчыны”, намінацыя:
“Традыцыйны хлеб хатняй выпечкі”:
І месца — Сіневіч Кацярына Мікалаеўна, в. Сялец Смаргонскага раёна;
ІІ месца — Прыбыльская Тэрэса Іванаўна, пенсіянер, в.Труханы Ашмянскага раёна;
ІІІ месца — Радзевіч Інна Іванаўна, загадчык філіяла “Пагародзенскі цэнтр культуры і народнай творчасці” ДУК “Воранаўскі РЦКНТ”.
Намінацыя “Традыцыйнае печыва”:
І месца — Салмановіч Святлана Вацлаваўна, культарганізатар філіяла “Пагародзенскі цэнтр культуры і народнай творчасці” ДУК “Воранаўскі РЦКНТ”;
ІІ месца — Баран Марыя Ігнацьеўна, г.п.Сапоцкін Гродзенскага раёна;
ІІІ месца — Шыш Валянціна Фёдараўна, культарганізатар філіяла па КДД аг. Алекшыцы ДУК “Бераставіцкі РЦКНТ”.
Намінацыя “Сучаснае печыва з мукі”:
І месца — Філіновіч Алена Міхайлаўна, аг.Ціхаволя, Ціхавольскі сельскі філіял клуб-бібліятэка ДУК “Свіслацкі РЦКНТ”;
ІІ месца — Кіслая Лідзія Міхайлаўна, загадчык філіяла “Каралінскі сельскі клуб” ДУК “Зэльвенскі РЦКНТ”;
ІІІ месца — Якубецкая Таццяна Анатольеўна, аг.Квасоўка Гродзенскага раёна.
Конкурс “Лепшы млынар Гродзеншчыны”:
І месца — Шчучка Міхаіл Іванавіч, гукааператар сектара па пазастацыянарнаму правядзенню культурных мерапрыемстваў і кінавідэаабслугоўвання ДУК “Ашмянскі РЦК”;
ІІ месца — Шардакоў Ілля Ігаравіч, загадчык Індурскага цэнтра культуры ДУК “Гродзенскі РКІЦ”;
ІІІ месца — Раманчык Яўген Вайцеховіч, рэжысёр народнага драматычнага калектыву ДУК “Зэльвенскі РЦКНТ”.