24.04.2026 г.
ЧУРЭЙНА ВЕРА ПАЎЛАЎНА, народны майстар аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу, носьбіт элемента гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь “Беларускія мастацкія практыкі саломапляцення (мастацкія практыкі саломапляцення Гродзенскай вобласці)” СЁННЯ, 24 КРАСАВІКА, адзначае ЮБІЛЕЙ!
Майстар ужо больш за 30 гадоў працуе з “беларускім золатам”, з’яўляецца прыхільніцай буйных вырабаў з саломкі, вырабляе капелюшы (самы вялікі – амаль 1,5 метра ў дыяметры!), кошыкі, скарбонкі, куфэркі, птушкі, конікі, якія неаднаразова прадстаўляліся на фестывалях як на тэрыторыі краіны, так і за яе межамі.
Саламяныя капелюшы Веры Паўлаўны нават увайшлі ў сямейны гардэроб Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.🇧🇾
За захаванне і папулярызацыю беларускага рамяства, значны ўклад у развіццё традыцыйнага мастацтва, актыўны ўдзел у культурна-асветнай дзейнасці і з нагоды 65-гадовага юбілею ВЫКАЗВАЕМ ВЕРЫ ПАЎЛАЎНЕ ШЧЫРУЮ ПАДЗЯКУ!
ГАНАРЫМСЯ НАРОДНЫМ МАЙСТРАМ!


























