Сёння, 27 ліпеня, аг. Ізабелін Ваўкавыскага раёна сабраў удзельнікаў занальнага агляду-конкурсу абласнога фестывалю рэгіянальнага фальклору “Панямоння жыватворныя крыніцы” з Ваўкавыскага, Гродзенскага, Мастоўскага, Свіслацкага і Слонімскага раёнаў.
Майстры народнай творчасці падрыхтавалі дэкаратыўнае пано з выявай рамяства ці элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны, характэрнага свайму раёну. Дэкаратыўныя пано будзе сшыта ў адзінае і дапоўнена міні-палотнамі іншых раёнаў на заключным этапе абласнога фестывалю рэгіянальнага фальклору «Панямоння жыватворныя крыніцы» 7 верасня 2025 года ў г. Ліда ў рамках Рэспубліканскага дня беларускай пісьменнасці.
СУСТРАКАЕМСЯ Ў ЛІДЗЕ 7 ВЕРАСНЯ!

ЗАХАВАЕМ СПАДЧЫНУ РАЗАМ!
