Калядкі, Шчодрыкі, Стары Новы год, Вадохрышча….

20.12.2024
Зімовы каляндар вельмі багаты на народныя святы, якія заўседы адзначалі нашыя продкі!
А ці ведалі вы, што вясковае жыццё і жыццё Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра мае шмат агульнага: у нашых фондах мы захавалі каля 800 экспанатаў, якімі карысталі нашыя бабулі, штомесяц мы знаёмім Вас са шматлікімі носьбітамі нашых традыцых і іх унікальнымі рамесніцкімі вырабамі на абласных выстаўках, шмат адраджаем, даследуем і папулярызуем. Тым самым разам са сваімі наведвальнікамі захоўваючы КУЛЬТУРНЫ КОД БЕЛАРУСАЎ.

А як было раней!? Мінулі цёплыя дзянькі, завяршыліся работы ў полі, ураджай звезены і апрацаваны – і вось ужо з’яўляўся ў нашых дзядоў і прадзедаў час на спевы, гульні і танцы.
Лічылася, што пасля 19 снежня ( дзень памяці Мікалая Цудатворца — аднаго з самых шанаваных праваслаўных святых) Мікалай Цудатворац сыходзіць з нябёсаў і абыходзіць зямлю, адорваючы дзяцей падарункамі, а дарослых — прыемнымі падзеямі і чараўніцтвам.

Запрашаем і мы паглыбіцца ў навагоднія і калядныя  традыцыі нашых продкаў  і наведаць выстаўку “Святочнае натхненне”.

А падарункам ад супрацоўнікаў нашай установы, стане фотасесія каля цудоўнай, святочнай фотазоны, як раней у бабулінай хаце: з ёлачкай  і саламянымі цацкамі, ланцужкамі, каляровымі дыванамі, каляднай зоркай і  анелкамі.
Разам мы  падрыхтуемся да Калядаў і Раства Хрыстова з добрым настроем.   

Чакаем Вас да нас!
Будзем разам  гартаць наш каляндар, будзем здзіўляцьі і будзем святкаваць!