“Мужчынскае і жаночае ў традыцыйнай культуры Беларусі” па захаванню і папулярызацыі традыцыйных “мужчынскіх” і “жаночых” рамёстваў, фальклора, сямейна-бытавых традыцый другой паловы ХІХ-пач. ХХ стагоддзя. Праект распрацаваны і дзейнічае ў рамках дзяржаўнай канцэпцыі развіцця нацыянальнай культурнай прасторы ва ўсіх сферах жыцця грамадства на 2024-2026 гг.
⚜️Ужо 12 лютага на падставе праекта адбудзецца адкрыццё першай выстаўкі “Традыцыйныя мужчынскія рамёствы. Дрэваапрацоўка”.
Тут будуць прадстаўлены рэдкія экспанаты дрэваапрацоўчага рамяства і сталярнай майстэрні: прыстасаванні, інструменты, сыравіна, бытавыя прадметы і інш. Можна давецца пра цяслярства, бондарства, стальмашнае рамяство, убачыць ўзоры работ мастацкай разьбы па дрэве, даўбёжнага і такарнага рамяства, сталярства і плотніцтва.
Запрашаем да наведвання ўсіх, хто цікавіцца традыцыйнымі беларускімі рамёствамі і хоча змястоўна правесці час.