НА ШЧАСЦЕ! НА ДОЛЮ!

ВЯСЕЛЬНЫЯ ВАЎКАВЫСКІЯ КАРАВАІ- элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны!
Здаўна існуе павер’е, што каравай прадказваў лёс маладых, гэта своеасаблівая кніга іх жыцця.
Напрыклад, вялікая трэшчына пасярэдзіне прадказвала няўдалы шлюб.
А яшчэ кравай — сімвал роду, які спраўляе вяселле, верхняя частка – пара галубкоў, “шышачкі”, “звяркі” – гэта доля маладых, якую трэба было непадзельна захоўваць усё жыццё.
У беларусаў існавала традыцыя выпякаць каравай пры канцы жніва як сімвал заканчэння збору ўраджаю і адначасова падзяку і зварот да зямлі захаваць спарыну на ўсё жыццё.
На фота: супрацоўнікі Ваўкавыскага раённага Цэнтра рамёстваў за важнай справай- выпечцы традыцыйнага вясельнага караваю.
ЗАХОЎВАЕМ ТРАДЫЦЫІ РАЗАМ!