На роднай мове — папулярныя вершы, байкі ды іншыя творы беларускіх класікаў. Выконваюць як простыя грамадзяне розных прафесій, так і прадстаўнікі ўлады, грамадскія і палітычныя, царкоўныя дзеячы, медыя-персоны. Сярод іх — старшыня праўлення ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал» Марат Маркаў.
ЮНЕСКА прызнала нашу мову другой па мілагучнасці ў свеце. Але, як адзначылі госці ўрачыстасці, для беларусаў яна заўсёды будзе найлепшай.