Дэлегацыя Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці ў саставе дырэктара Наталлі Маліноўскай, намесніка Анастасіі Голуб, загадчыка метадычнага аддзела Марыны Лукіянец і загадчыка сектара культуры Дзятлаўскага райвыканкама Васіля Шыцько, а таксама членаў аматарскага аб’яднання “ЭлітДанс” Новаяльнянскага дома культуры пад кіраўніцтвам Анатоля Кардаша наведалі Зімовы баль моладзі Салігоршчыны-2024.
Урачыстасць праходзіла ў Белай зале Нацыянальнага палацава-паркавага музея-запаведніка “Нясвіж”. У творчай гасцёўні “Нясвіж збірае сяброў” прыняў актыўны ўдзел з праграмай народны духавы аркестр гарпасёлка Наваельня філіяла “Новаяльнянскі дом культуры” пад кіраўніцтвам Сяргея Майсюка, які адзначаны падзякай старшыні Камітэта па бальнай культуры Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Беларуская прафесійная танцавальная ліга”, заснавальніка і кіраўніка праграмы “Зімовы баль моладзі Салігоршчыны-2024” Антонія Гапановіча.