У Гродзенскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці сёння прайшла выніковая нарада «Аб дзейнасці дзяржаўнай установы культуры “Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці” у 2023 годзе і задачах на 2024 год».
На нарадзе прысутнічала начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алена Віктараўна Клімовіч.
ЯКАСНА Ў ГОД ЯКАСЦІ!
ПАДЧАС ВЫНІКОВАЙ НАРАДЫ АМЦНТ АКРЭСЛЕНЫ АСНОЎНЫЯ ЗАДАЧЫ НА 2024 ГОД:
арганізацыя на высокім узроўні сацыякультурнай дзейнасці ў межах Года якасці, 80-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 80 годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласці, XIV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур і іншых;
рэалізацыя мерапрыемстваў “Концепции развития национального культурного пространства во всех сферах жизни общества на 2024-2026 годы”.
актывізацыя работы па развіццю турыстычнага патэнцыяла вобласці;
арганізацыя пераемнасці традыцый у рэгіёнах бытавання элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якія ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь;
узмацненне арганізацыйна-метадычнай ролі АМЦНТ у працэсе арганізацыі і правядзення масавых і брэндавых мерапрыемстваў у аграгарадках, а таксама ў аддаленых і маланаселеных пунктах.
прадоўжыць работу ў інтэрнэт-прасторы, са СМІ па папулярызацыі сферы культуры Гродзеншчыны.