“Таямніцы майстэрства” ў Гродзенскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці

26.09.2024

У кожнага творчага чалавека ёсць свае таямніцы майстэрства, свой почырк, светапогляд. А калі сустракаюцца дзве творчыя асобы, то такі саюз здольны раскрыць глыбокія пачуцці, тонкія струны душы і дасягнуць вялікіх вышынь.
‼️🇧🇾Творчасць сям’і Дубовік, чыя выстаўка сёння адчынілася ў нашым дэманстрацыйным зале, – гэта ўдалы тандэм двух яркіх асоб, які фарміраваўся на працягу многіх гадоў і потым пачаў здзіўляць усіх сапраўднымі творамі мастацтва.
🇧🇾🇧🇾З прывітальным словам да гасцей звярнуліся А.Ю.Пекар, галоўны спецыяліст упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама, і К.В.Хільмончык, дырэктар АМЦНТ.
У экспазіцыі выстаўкі прадстаўлена каля 50 работ выкананых у розных тэхніках народнай і сучаснай мастацкай творчасці: выцінанка, лепка з гліны, мастацкая апрацоўка скуры і жывапіс.