Навагрудчына мае і сваю адметнасць – выцінанку-выбіванку, якой займаецца народны майстар Рэспублікі Беларусь і прадаўжальніца мясцовай традыцыі Наталля Клімко.
Традыцыі гэтага навагрудскага майстэрства з 2016 года ўваходзіць у спіс нематэрыяльна-культурнай спадчыны Беларусі.
Навагрудская выцінанка-выбіванка збіралася на працягу дваццаці гадоў. Спецыялісты арганізоўвалі экспедыцыі па раёне, знаёміліся з майстрамі і спрабавалі пераняць іх уменні і навыкі. З часам утварыўся своеасаблівы народны калектыў з майстроў Навагрудчыны “Каляровая альтанка”.
Зразумела адно — кожная краіна мае сваю адметную тэхніку выканання выцінанкі, а аўтар — почырк, а ў нашай краіне гэта традыцыя і элемент яшчэ ахоўваецца дзяржавай і ўнесена ў Рэпрэзентатыўны спіс НКС чалавецтва.
Наталля Клімко і яе работы ў тэхніцы выцінанкі-выбіванкі, якія прэзентаваліся ў г.Асунсьён (Парагвай) на паседжанні Міжнароднага Міжурадавага камітэта ЮНЕСКА па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны.