СУСТРАКАЕМ ДОБРЫЯ НАВІНЫ РАЗАМ!
Пяць майстроў народнай творчасці Гродзенскай вобласці атрымалі статус народнага майстра!
Такое рашэнне было прынята 11 снежня 2024 года на паседжанні экспертнай каміссіі па народных мастацкіх рамёствах пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь.
Такога ганаровага статусу ўдастоены:
Шылкоўская Марыя Мікалаеўна, майстар па ткацтву і карункапляценні з г. Ліды;
Круглаполава Святлана Міхайлаўна, майстар мастацкай керамікі з г. Гродна;
Шавельская Ірына Францаўна, майстар саломапляцення з аг.Гожа Гродзенскага раёна;
Роліч Вольга Міхайлаўна, майстар саломапляцення з г. Шчучына;
Пуйдак Ганна Іванаўна, майстар вышыўкі з аг. Геранёны Іўеўскага раёна.
Віншуем нашых майстроў і жадаем ім новых творчых праектаў і перамог!
Далучаемся РАЗАМ да віншаванняў праз рубрыкі “Кадры решают все” і “Крыніца народнай творчасці Панямоння” абласнога культурна-інфармацыйнага праекта “Люди.События.Факты”
.