22 жніўня 2023 года ў майстэрні ткацтва адбылася творчая сустрэча ўдзельнікаў аб’яднання па інтарэсах “Габелен”

22 жніўня 2023 года ў майстэрні ткацтва Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці адбылася творчая сустрэча ўдзельнікаў аб’яднання па інтарэсах “Габелен” Гродзенскага дзяржаўнага абласнога Палаца творчасці дзяцей і моладзі з метадыстам, знакамітай майстрыхай-мастаком Аленай Феліксанаўнай Шунейка.

📍Дзеці і падлеткі даведаліся шмат цікавай інфармацыі пра асаблівасці народнага ткацтва Гродзеншчыны, бліжэй пазнаёміліся з творчасцю Алены Шунейка па вырабу габеленаў у тэхніках падвойнага і аднабаковага пераборнага ткацтва. Захапленне і непадробную зацікаўленасць вызваў унікальны ткацкі станок з вертыкальнай асновай, на якім майстрыха стварае маштабныя габелены і брэндавую сувенірную прадукцыю.

📎Удзельнікі сустрэчы на сам рэч пабачылі, як сення ў творчай майстэрні Алена Феліксаўна стварае чарговы габелен “Гродзеншчына квітнеючая”, прысвечаны Году міра і стварэння.