Несцерка запрашае

10 снежня 2022 года ў ДУК “Ваўкавыскі гарадскі Дом культуры” пройдзе свята “Несцерка запрашае”.

Галоўны герой Несцерка ўжо сустракаў гасцей у г. Дзятлава,  г.п. Воранава,  г. Іўе, а ў гэтым годзе завітае ў г.Ваўкавыск, каб падвесці вынікі штогадовага абласнога агляда-конкурса аматарскіх тэатральных калектываў.

У Ваўкавыскі гарадскі Дом культуры з’едуцца ўдзельнікі 32 аматарскіх тэатральных калектываў: лялечныя і драматычныя, літаратурна-паэтычныя і музыкальна-драматычныя спектаклі, гурткі мастацкага чытання, тэатры мініяцюр.

Гледачы ўбачаць лепшыя спектаклі агляда-конкурса, пройдуць майстар – класы для кіраўнікоў, а пераможцы абласнога агляда-конкурса аматарскіх тэатральных калектываў атрымаюць заслужаныя ўзнагароды.