15 чэрвеня 2023 года адкрылася выстаўка майстроў народнай творчасці і мастакоў Воранаўшчыны “Скарбаў россып залаты”

Удзельнікаў і гасцей выстаўкі павітала дырэктар Гродзенскага АМЦНТ Кацярына Васільеўна Хільмончык. Дарэчы, папярэдне Кацярына Васільеўна ўдала дапоўніла экспазіцыю выстаўкі традыцыйным тканым дываном і белаўзорыстым ручніком з асабістай калекцыі, якая засталася ей ад бабулі, знакамітай Воранаўскай ткачыхі Марыі Антонаўны Русіновіч з аг. Забалаць.

Змястоўна-пазнавальную экскурсію па выстаўцы правяла дырэктар Воранаўскага РЦКНТ Ірына Камінская. Яна пазнаёміла прысутных з кожным творцам, а іх 16 чалавек, распавяла пра асаблівасці традыцыйнай культуры Воранаўскага краю. На выстаўцы прадстаўлена больша за 150 работ, выкананых у розных тэхніках дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва.

Наведвальнікі выстаўкі змаглі паўдзельнічаць у майстар-класах па выцінанцы і мастацкаму роспісу ад знакамітых майстроў аддзела раместваў і традыцыйнай культуры Галіны Мялько і Наталлі Бобінай, а народны ансамбль народнай песні “Зараніца” Радунскага цэнтра нацыянальных культур Воранаўскага РЦКНТ цешыў сабраўшыхся сваім спеўна-музычным майстэрствам.