Шляхецкі фэст “Жамчужная зорка – палац Умястоўскіх” у аг. Жамыслаўль Іўеўскага раёна

SONY DSC

Жамыслаўльская зямля славіцца знакамітым шляхецкім родам Умястоўскіх, што некалі стварыў палацава-паркавую рэзідэнцыю, якая з’яўляецца прататыпам палацава-паркавага ансамбля ў Варшаве.

19 мая 2018 года ў аг. Жамыслаўль прайшоў шляхецкі фэст “Жамчужная зорка – палац Умястоўскіх”. Свята пачалося з тэатралізаванага шэсця з удзелам графа Уладзіслава Умястоўскага і яго жонкі Яніны, княгіні Евы, заснавальніцы і ўладаркі зямель іўеўскіх; князёўны Барбары Радзівіл, жонкі ваяводы Станіслава Гаштольда, “люда мясцовага і прыезджага”. Фэст адкрыла старшыня Суботніцкага сельвыканкама Філон Валянціна Станіславаўна.

Увазе гасцей свята была прадстаўлена літаратурна-тэатралізаваная кампазіцыя “Мая малая радзіма”. Святочны настрой стварылі канцэртныя выступленні народнага ансамбля народнай песні “Юрацішкаўскі кірмаш” аддзела культурна-масавай і асветнай работы г.п. Юрацішкі; вясёлых цыганоў з аг.Лаздуны; народнага ансамбля народнай музыкі і песні “Цырынскія музыкі” Карэліцкага раёна; салістаў Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу; шоу-дэфіле.

Як сімвал надзеі на добрую будычыню жамыслаўльскай зямлі і палаца Умястоўскіх была праведзена акцыя “Алея жыцця”, падчас якой закладзена новая алея руж. Гаспадары палаца частавалі наведвальнікаў фэсту духмянай юшкай, апетытнай кашай і святочнымі пірагамі. На працягу свята працавалі атракцыёны, гандлёвыя рады, быў праведзены майстар-клас па традыцыйных відах рамёстваў, арганізавана выстаўка народнай творчасці і выстаўка-продаж сувенірнай прадукцыі.