Фестываль з 11-цігадовай гісторыяй, з пэўнымі вехамі і падзеямі ў творчым жыцці вялікай колькасці калектываў і выканаўцаў. Першы ў Гродзенскай вобласці фестываль такога накірунку, які даў штуршок для “нараджэння” падобных конкурсаў у рэгіёнах Гродзеншчыны, а таксама заснаванню дзіцячых эстрадных студый.
З прывітальнымі словамі да гасцей і ўдзельнікаў фестывалю звярнуліся: намеснік старшыні Мастоўскага раённага выканаўчага камітэта Давыдзік Марына Осіпаўна, начальнік упраўлення культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Клімовіч Алена Віктараўна і кансультант галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў і прафесійнага мастацтва Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Багдановіч Яўгенія Анатальеўна.
У конкурснай праграме фестывалю прынялі ўдзел лепшыя дзіцячыя эстрадныя калектывы вобласці, індывідуальныя выканаўцы, вядучыя канцэртных праграм ад 6 да 17 гадоў.
На святочна аформленай фестывальнай сцэне выканальніцкае майстэрства прадэманстравалі звыш 400 дзяцей. Гледачы бурнымі апладысментамі сустракалі кожнага ўдзельніка фестывалю. Усе канкурсанты атрымалі дыпломы, а самыя лепшыя ўдзельнікі фестывалю былі ўзнагароджаны прызамі. Пераможцы ўнесены ў банк даных маладых выканаўцаў Гродзенскай вобласці і будуць рэкамендаваны да ўдзелу ў абласных канцэртах, у рэспубліканскіх і міжнародных фестывалях і конкурсах.
Да новых сустрэч на чарговым абласным фестывалі дзіцячай эстраднай творчасці “Масты надзей”!