21 мая 2022 года ў Палацы культуры горада Ліды прайшоў IX абласны фестываль народнай музыкі “Зайграйце, музыкі!”. 23 калектывы з розных куткоў Гродзенскай вобласці прадэманстравалі сваё майстэрства. Фестываль адкрылі намеснік старшыні Лідскага райвыканкама Генадзь Анатольевіч Уладыка і намеснік начальніка ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Сняжана Віктараўна Куратчык.
У намінацыі “дарослы ансамбль музыкі і песні” дыплом 1 ступені атрымаў Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны ансамбль народнай песні “Бліскавіца” філіяла “Гродзенскія электрычныя сеткі” РУПЭ “Гроднаэнерга”; дыплом 2 ступені падзялілі паміж сабой народны ансамбль музыкі і песні “Чабарок” з Іўя і народны ансамбль народнай музыкі і песні “Гудскі гармонік” з Лідскага раёна; дыплом 3 ступені атрымалі народны ансамбль беларускай народнай музыкі і песні “Прынямонцы” з г. Бярозаўка Лідскага раёна і народны ансамбль народнай песні “Ярыца” з Мастоў.
У намінацыі “дзіцячы ансамбль музыкі і песні” дыплом 3 ступені атрымаў узорны ансамбль народнай песні “Кучарочкі” з Смаргонскай дзіцячай школы мастацтваў імя М.К.Агінскага.
У намінацыі “дзіцячы інструментальны ансамбль” дыплом 2 ступені заваяваў дзіцячы ансамбль народных інструментаў з Мірскай дзіцячай школы мастацтваў, дыплом 3 ступені – узорны ансамбль народнай музыкі “Гулянок” з Смаргоні.
У намінацыі “дарослы інструментальны ансамбль” дыпломам 1 ступені журы адзначыла народны эстрадна-інструментальны ансамбль “Фестываль” з горада Ліды; дыплом 2 ступені падзялілі паміж сабой народны ансамбль народных інструментаў “Вянок” з Свіслацкага раёна і народны ансамбль народнай музыкі “Явар” з горада Смаргоні.
У самай шматлікай па колькасці ўдзельнікаў намінацыі “аркестры народных інструментаў” ў дзіцячай катэгорыі дыплом 1 ступені атрымаў аркестр баяністаў і акардэаністаў з Лідскай дзіцячай школы мастацтваў; дыплом 2 ступені журы раздзяліла паміж узорным аркестрам рускіх народных інструментаў з Лідскай дзіцячай музычнай школы мастацтваў і ўзорным аркестрам народных інструментаў з Сярэдняй школы № 3 імя В.М. Усава горада Гродна; дыпломам 3 ступені быў адзначаны ўзорны цымбальны аркестр Лідскай дзіцячай музычнай школы мастацтваў. У дарослай катэгорыі пераможцам стаў народны аркестр беларускіх народных інструментаў (цымбальны) УА “Лідскі дзяржаўны музычны каледж”; дыплом 2 ступені – Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны аркестр рускіх народных інструментаў УА “Лідскі дзяржаўны музычны каледж”; дыпломамі 3 ступені былі адзначаны народны цымбальны аркестр імя А.А. Дзяругі з Смаргоні і народны аркестр рускіх народных інструментаў Лідскай дзіцячай музычнай школы мастацтваў.