4 лістапада 2023 года прайшоў абласны конкурс танцавальных калектываў “Скокі ва ўсе бокі”

Добрай традыцыяй на Гродзеншчыне, а менавіта, на гасціннай Смаргоншчыне, 4 лістапада 2023 года стала правядзенне абласнога конкурсу танцавальных калектываў “Скокі ва ўсе бокі”.
Віталі ўдзельнікаў конкурсу намеснік начальніка ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама, старшыня журы конкурсу Сняжана Куратчык і начальнік аддзела культуры Смаргонскага райвыканкама Таццяна Ражэва.

Танцавальныя спаборніцтвы падобнага роду праводзяцца з мэтай вывучэння, аднаўлення і захавання традыцыйнай танцавальнай культуры, развіцця і прапаганды харэаграфічнага мастацтва і сучаснай харэаграфіі, а таксама развіцця творчых здольнасцей дзяцей і моладзі Гродзенскай вобласці.

На смаргонскай пляцоўцы сваё майстэрства прадставілі калектывы з г.Гродна і 14 раёнаў Гродзеншчыны.

На суд журы, былі прадстаўлены яскравыя беларускія, народныя, эстрадныя і сучасныя танцы ў выкананні вядучых танцавальных калектываў з найменнем “узорны”, а таксама тых, для каго конкурс стаў магчымасцю набыцця творчага і сцэнічнага вопыту.