Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны ансамбль народнай песні “Бліскавіца”
філіяла “Гродзенскія электрычныя сеткі” Гродзенскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі “Гроднаэнерга.”
Год заснавання: 1979
Мастацкі кіраўнік: Наталля Леанідаўна МІХНЕВІЧ
Ансамбль “Бліскавіца” ў сваёй творчай дзейнасці аддае перавагу нацыянальнаму фальклору. Калектыў складаецца са змешанага хору, фальклорнай і інструментальнай груп.
За час існавання калектыў станавіўся ўладальнікам Гран-пры, займаў першае месца на Рэспубліканскім конкурсе аматарскіх калектываў мастацкай творчасці. Ансамбль вядзе актыўную канцэртную дзейнасць і плённа ўдзельнічае ў культурным жыцці горада, вобласці, рэспублікі.
Дзякуючы сцэнічнай культуры, творчага энтузіязму кіраўніка і ўдзельнікаў, беражліваму стаўленню да беларускага песеннага фальклору, ансамбль «Бліскавіца» заслужана займае месца сярод лепшых вакальна хораў калектываў Гродзенскай вобласці і мае статус Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь.




























