Без рубрики
Шавельская Ірына Францаўна (аг.Гожа Гродзенскага раёна. Саломапляценне) Шавельская І.Ф. (1973 г.н.) – майстар народных мастацкіх рамёстваў аддзела этнаграфіі, фальклору і рамёстваў ДУК “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр”, з’яўляецца носьбітам элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны “Мастацкія практыкі саломапляцення Гродзенская вобласці”, занесенага ў 2020 годзе ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, а таксама адным з носьбітаў элемента нематэрыяльнай …
Роліч Вольга Міхайлаўна (г.Шчучын. Саломапляценне) Роліч В.М. (1978 г.н.) – майстар народных мастацкіх рамёстваў аддзела рамеснай дзейнасці і народнага мастацтва ДУК “Шчучынскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”, з’яўляецца носьбітам элемента нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь “Беларускія мастацкія практыкі саломапляцення” (Мастацкія практыкі саломапляцення Гродзенскай вобласці). Вольга Міхайлаўна ўмела выкарыстоўвае дэкаратыўна-пластычныя асаблівасці пляцення з саломы, якія …
Пуйдак Ганна Іванаўна (аг. Геранёны Іўеўскага раёна. Вышыўка) Пуйдак Ганна Іванаўна (1951 г.н.) – таленавіты майстар вышыўкі з аг. Геранёны Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Асноўным напрамкам творчай дзейнасці Ганны Іванаўны з’яўляецца традыцыйная вышыўка. Майстрыха па-майстэрску валодае рознымі прыёмамі вышыўкі: крыжыкам, гладдзю, процягам, падоўжаным і папярочным наборам. Творча падыходзіць да выкарыстання нацыянальных і рэгіянальных матываў у …
Круглаполава Святлана Міхайлаўна (г. Гродна. Мастацкая кераміка) Круглаполава С.М. (1975 г.н.) – таленавіты майстар мастацкай керамікі з г. Гродна. З 2009 года Святлана Міхайлаўна з’яўляецца ўдзельнікам народнага аматарскага калектыву дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва “Гарадзенскі каларыт” ДУ “Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры”. З 1996 года, і па сённяшні дзень працуе педагогам дадатковай адукацыі і кіраўніком узорнай студыі …
Чурэйна Вера Паўлаўна (аг. Лелюкі Іўеўскага раёна. Саломапляценне) Чурэйна Вера Паўлаўна, майстар аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры дзяржаўнай установы культуры “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”. Нарадзілася 24 красавіка 1961 г. у в. Кавычыцы Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці. У 1993 г. Чурэйна В.П. павышала кваліфікацыю на абласных курсах па традыцыйных беларускіх рамёствах, дзе ўпершыню блізка …
Міхед Алена Мікалаеўна (г. Слонім. Вышыўка) Алена Мікалаеўна Міхед (1968 г.н.) — майстар народных промыслаў і рамёстваў аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры дзяржаўнай установы культуры “Слонімскі раённы цэнтр культуры, народнай творчасці і рамёстваў”, дзе працуе з 2016 года. З’яўляецца кіраўніком дзіцячага гуртка па вышыўцы “Рукадзельніца”. Асноўным накірункам творчай дзейнасці майстра з’яўляецца ручная вышыўка. Алена Мікалаеўна …
Малышэва Алена Ігнацьеўна (г. Астравец. Саломапляценне) Малышэва Алена Ігнацьеўна працуе майстрам народных промыслаў аддзела традыцыйнага мастацтва і рамёстваў дзяржаўнай установы “Астравецкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці”. Нарадзілася Алена Малышэва 7 красавіка 1968 года ў пасёлку Адамаўка Арэнбургскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Пазней сям’я пераехала ў гарадскі пасёлак Гарадзея Мінскай вобласці, дзе атрымала сярэднюю адукацыю і …
Іюльская Яніна Вацлаваўна (г.п. Рось Ваўкавыскага раёна. Ткацтва) Яніна Вацлаваўна Іюльская – майстар народных мастацкіх рамёстваў дзяржаўнай установы культуры “Ваўкавыскі раённы Цэнтр рамёстваў”. Нарадзілася 10 верасня 1966 года ў г.п.Поразава Свіслацкага раёна. У 1990 годзе скончыла Валгаградскі дзяржаўны педагагічны інстытут па спецыяльнасці настаўнік працоўнага навучання. З ткацтвам Яніна Вацлаваўна знаёмая з дзяцінства. У дзесяцігадовым узросце …
Віннічак Валянціна Вільеўна (г. Астравец. Саломапляценне) Віннічак Валянціна Вільеўна (1952 г.н.) – таленавіты майстар саломапляцення з г. Астравец Гродзенскай вобласці. Працуе педагогам дадатковай адукацыі ў дзяржаўнай установе адукацыі “Астравецкі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”. Саломапляценнем Валянціна Вільеўна займаецца каля 30 гадоў. Першыя навыкі па рамяству яна набыла самастойна, вывучаючы розную тэматычную літаратуру. На сённяшні дзень …
Старасціна Юзэфа Эдвардаўна (аг. Геранёны Іўеўскага раёна. Саломапляценне) Старасціна Юзэфа Эдвардаўна, загадчык сектара рамёстваў і традыцыйнай культуры аг. Геранёны дзяржаўнай установы культуры “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”. Нарадзілася 28 лістапада 1958 г. у в. Навасёлкі Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Першыя навыкі па рамяству Юзэфа Эдвардаўна набыла на курсах павышэння кваліфікацыі работнікаў культуры Гродзенскай вобласці …







