Без рубрики
Ботвіч Ніна Паўлаўна (1923-2018, аг. Новы Двор Свіслацкага раёна. Ткацтва паясоў) Ніна Паўлаўна Ботвіч нарадзілася ў вёсцы Новы Двор на Свіслаччыне. З ранняга дзяцінства дзяўчынка пазнала бядноту і цяжкую працу “ад цямна да цямна”. Нямала выпрабаванняў выпала і на далейшы лёс Ніны Паўлаўны. У Вялікую Айчынную вайну, у перыяд інтэрвенцыі, на тры гады была выслана …
Аўчыннікаў Аляксандр Фёдаравіч (г. Гродна. Выцінанка) Аляксандр Фёдаравіч Аўчыннікаў нарадзіўся 7 лістапада 1951 года ў г. Скідзель Гродзенскага раёна. У 1974 годзе скончыў Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя С.М. Кірава па спецыяльнасці “Чарчэнне, маляванне і праца”, працаваў мастаком-афарміцелем у сістэме кінавідэапраката г. Гродна. З 1988 па 2019 год – вядучы метадыст па народных промыслах і …
Кукса Міхаіл Міхайлавіч (1954-2020гг.; Гродна. Бондарскія вырабы) Кукса Міхаіл Міхайлавіч нарадзіўся ў вёсцы Скрыбаўцы Шчучынскага раёна. Пасля заканчэння Беларускага інстытута механізацыі сельскай гаспадаркі працаваў інжынерам-канструктарам на Гродзенскім заводзе аўтамабільных агрэгатаў. Цікавасць да бондарства ён атрымаў ад бацькі – Міхаіла Емяльянавіча. Род Куксаў славіўся рамесніцкай ўмеласцю ні ў адным пакаленні. Бацька Міхаіла Міхайлавіча быў выдатным спецыялістам …
Міхна Станіслава Вікеньцьеўна (1932-2022; в. Канюхі Воранаўскага раёна. Ткацтва) Станіслава Вікенцьеўна Міхна нарадзілася ў вёсцы Канюхі Воранаўскага раёна. З малых гадоў дзяўчынка была галоўнай памочніцай ў хатніх справах, ведала ўсякую вясковую працу. З 15 гадоў пачала ткаць самастойна. Хадзіла ткаць па іншых вёсках, зарабляючы грошы для сям’і. “У той час, – успамінае Станіслава Вікенцьеўна, – …
Мажэйка Марыя Юльянаўна (1923-2022; в. Петрыкі Астравецкага раёна. Ткацтва) Марыя Юльянаўна Мажэйка нарадзілася 24 лістапада 1923 года ў в. Гіры Астравецкага раёна ў вялікай сям’і, дзе было восем дзяцей. Жылі цяжка і бедна, таму старэйшай з дзяцей — Марыі — працаваць прыйшлося з самага дзяцінства. ”Скончыла чатыры класы польскай школы і пайшла працаваць, каб бацькам …
Балёнь Любоў Сцяпанаўна (1938-2024 гг.) (в. Студзянец Ваўкавыскага раёна. Ткацтва) Балёнь Любоў Сцяпанаўна нарадзілася ў вёсцы Пасынкі Ваўкавыскага раёна. У вялікай сям’і яна была адзінай дзяўчынкай, таму з маленства прыйшлося дапамагаць маці адзяваць сям’ю. З усяго вясковага рукадзелля асабліва падабалася ткацтва, з якім яна не разлучаецца ўсё жыццё. Сёння ў хатняй калекцыі Любоў Сцяпанаўны назбіралася …
Пенцяк Антаніна Пятроўна (в. Галынка Зэльвенскага раёна. Ткацтва) Антаніна Пятроўна Пенцяк нарадзілася ў вёсцы Вострава Зэльвенскага раёна. Традыцыйнымі рамёствамі (ткацтва і вышыўка) пачала займацца з дзяцнства. У сям’і ткалі дываны, посцілкі, дарожкі і простую тканіну. Асноўнай сыравінай для ткацтва была кудзеля, лён і воўна. З іх пралі ніткі, якія, у асноўным, ішлі на выраб палатна. …
Кавалёнак Дамініка Дамінікаўна (г. Гродна. Выраб велікодных вербаў) Родам з в. Вялікая Капліца, пасля заканчэння медвучылішча Дамініка Дамінікаўна была накіравана на працу акушэркай у Гродзенскую абласную бальніцу. Вырасла будучая майстрыха ў шматдзетнай сям’і, у якой звыклай справай былі розныя рамёствы: маці займалася ткацтвам, бацька шыў сваім чатыром дочкам зграбныя скураныя боцікі, займаўся сталярствам і кавальствам. …
Белакоз Вера Ігнатаўна (в. Гудзевічы Мастоўскага раёна. Падвойнае ткацтва) Нарадзілася Вера Белакоз у в. Ляткі Мастоўскага раёна, там жа скончыла школу, куды пасля вучобы ў Гродзенскім педагагічным вучылішчы вярнулася працаваць настаўніцай пачатковых класаў. З дзяцінства знаёмая з сялянскай працай, традыцыйнымі рамёствамі, асаблівую цікавасць выяўляла да ткацтва і ўсіх звязаных з ім працэсаў. Стварыла ў школе …
Скрамблевич Мар’ян Антонавіч (г. Гродна. Выраб музычных інструментаў з дрэва) Мар’ян Антонавіч Скрамблевіч нарадзіўся ў вёсцы Адэльск Гродзенскага раёна ў сям’і, дзе ўсе мелі прыхільнасць да музыкі. Ён сам віртуозна грае на гармоніку. Больш за 30 гадоў Мар’ян Антонавіч займаецца вырабам драўляных музычных інструментаў. Пачынаў з мастацкай разьбы: пано, шкатулкі, вазачкі, іншыя ўжытковыя прадметы. Затым …







