Без рубрики
Сільвановіч Валянціна Генрыкаўна (г. Ліда. Ткацтва) Валянціна Генрыкаўна Сільвановіч нарадзілася 21 верасня 1975 года ў вёсцы Вайшчукі Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. З 2012 года працуе майстрам аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры дзяржаўнай установы “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”. Сваю працоўную дзейнасць пачала з вывучэння матэрыялаў па шыццю традыцыйнага касцюма, вышыўцы, вязанню шыдэлкам, характэрных …
Муліца Станіслаў Вітольдавіч (г. Гродна. Выцінанка) Муліца Станіслаў Вітольдавіч, 1956 г.н., нарадзіўся ў в. Дайліды Іўеўскага раёна, пражывае ў г. Гродна, пенсіянер. У кагорце майстроў-выцінаншчыкаў Гродзеншчыны Станіслаў Вітольдавіч Муліца вылучаецца асаблівай творчай фантазіяй і дасканаласцю выканання сваіх работ. Яго выцінанкі вызначаюцца характэрным народным каларытам. Крыху разрэджаныя кампазіцыі сіметрычнага тыпу на бытавыя і фальклорныя тэмы, сюжэты …
Краўчук Валянціна Іванаўна (г. Гродна. Саломапляценне) Краўчук Валянціна Іванаўна нарадзілася 27 чэрвеня 1962 года ў г. Шчучын Гродзенскай вобласці. У 1981 годзе скончыла Гродзенскае культурна-асветнае вучылішча па спецыяльнасці “культурна-асветная работа”. Працавала на розных пасадах у Шчучынскім раённым Доме культуры. З 1989 года жыве ў г. Гродна. У 2000 годзе, пасля наведвання курсаў па саломапляценні ў …
Клімко Наталля Аляксандраўна (г. Навагрудак. Выцінанка) Клімко Наталля Аляксандраўна нарадзілася 21 студзеня 1962 года ў в. Крынкі Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці. Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, аддзяленне “народныя рамёствы” па спецыялізацыі “мастак народных рамёстваў, выкладчык”. З 2002 года і па цяперашні час з’яўляецца дырэктарам раённага цэнтра рамёстваў ДУК “Навагрудскі раённы цэнтр культуры і …
Кажанеўская Марыя Уладзіславаўна (в. Плябанаўцы Бераставіцкага раёна. Ткацтва) Марыя Уладзіславаўна Кажанеўская нарадзілася 1 кастрычніка 1938 года ў вёсцы Водла Бераставіцкага раёна. Працавала паляводам у калгасе. Яшчэ з дзяцінства захаплялася маляваннем, ад маці Курстак Ганны Антонаўны (1914 г.н.) навучылася вязаць і вышываць, асвоіла элементы ткацтва, з увагай і цікавасцю назірала за працай вопытных ткачых. У хуткім …
Барцэвіч Алена Адольфаўна (в. Плябанаўцы Бераставіцкага раёна. Ткацтва) Алена Адольфаўна Барцэвіч нарадзілася 10 жніўня 1949 года ў вёсцы Лапенеўцы Бераставіцкага раёна. Майстэрству ткацтва вучылася ад мясцовых жанчын, у прыватнасці пераймала вопыт суседкі Кажанеўскай Марыі Уладзіславаўны, а таксама асвойвала традыцыйнае рамяство ў працэсе самастойнай творчай працы. Алена Адольфаўна валодае тэхнікамі закладнога і пераборнага ткацтва (шматнітовае ткацтва, …
Мускі Аляксандр Андрэевіч (г. Смаргонь. Лозапляценне) Аляксандр Андрэевіч Мускі нарадзіўся 6 студзеня 1956 года ў г. Смаргонь. Цікавасць да творчасці майстар пераняў ад дзеда Шурпо Карпа Антонавіча, які займаўся пляценнем кошыкаў, асаблівую ўвагу надаючы якасці і надзейнасці вырабаў. Але сур’ёзна займацца лозапляценнем Аляксандр Андрэевіч пачаў толькі з 1994 года, калі ўбачыў вырабы, створаныя сваёй сястрой. …
Муская Людміла Анатольеўна (г. Смаргонь. Лозапляценне) Людміла Анатольеўна Муская нарадзілася 27 сакавіка 1955 года ў вёсцы Мінкі Смаргонскага раёна. Лозапляценнем пачала займацца з 1994 года пасля таго, як убачыла вырабы, зробленыя сястрой мужа. Для таго, каб засвоіць тэхніку лозапляцення, карысталася падручнікамі і іншымі публікацыямі па рамяству. Напачатку свайго творчага шляху Людміла Анатольеўна займалася пляценнем хлебніц і …
Машкевіч Ванда Канстанцінаўна (в. Бабічы, Шчучынскі раён. Ткацтва) Ванда Канстанцінаўна Машкевіч нарадзілася ў сялянскай сям’і ў в. Быкаўка Шчучынскага раёна. Самастойна займацца ткацтвам пачала з 15 гадоў. Майстэрства пераняла ад матулі Станіславы Іванаўны Вялічка (1912-2012 гг.), вядомай на ўсю акругу ткачыхі і слыннай спявачкі. Бацька Канстанцін Міхайлавіч быў дбайным гаспадаром, а ў вольны час займаўся …
Карповіч Марыя Міхайлаўна (в. Крупава, Шчучынскі раён. Ткацтва) Марыя Міхайлаўна Карповіч нарадзілася ў вёсцы Бабічы Шчучынскага раёна ў сялянскай сям’і. Яшчэ дзесяцігадовай дзяўчынкай дапамагала матулі Вользе Міхайлаўне Дзямідавай (1906-1985 гг.) у хатніх справах і з задавальненнем вучылася ткаць і вышываць. Калі Марыі споўнілася 16 гадоў, самастойна выткала посцілку і вышыла свой першы ручнік. Сыравінай для …







