Казачны парад і чароўная кнопка. Дзед Мароз у Дзятлаве націснуў на чароўную кнопку і запаліў агні на ёлцы

У райцэнтр з усіх куткоў раёна прыляцелі, прыехалі, прыплылі галоўныя героі навагодніх і калядных святаў – Дзяды Марозы і прыгажуні Снягуркі, а таксама шмат казачных герояў, у ліку якіх і сімвалы надыходзячага года.

Пад навагоднія мелодыі Наваельнянскага духавога аркестра ўрачыста і ў той жа час нязмушана, хто прытанцоўваючы, хто падпяваючы, удзельнікі шэсця прайшлі па вуліцах Перамогі, Чырвонаармейскай, Леніна да плошчы 17 Верасня. Героі шэсця заклікалі ў сваю кагорту тых, хто прыйшоў проста паглядзець, а нечакана сам стаў удзельнікам парада.

www.diatlovonews.by