Культура беларускай дуды будзе ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь

22 мая 2023 г. на пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны падтрымана прапанова ад наданні статусу гісторыка-культурнай элементу “Культура беларускай дуды”.

Адпаведная пастанова Міністэрства культуры будзе прынята ў хуткім часе.

Дуда – традыцыйны музычны беларускі народны інструмент, які належыць да тыпу язычковых духавых інструментаў, выкарыстоўвалася для суправаджэння танцаў, песень і прыпевак, на сямейных і каляндарных абрадавых святах, ігрышчах і кірмашах.

Арганічная сувязь дуды з танцамі ў абрадавых гульнях і забавах, а таксама святах і кірмашах.
Беларускай дудой варта называць канкрэтны від аднагукавай дуды – духавы народны музычны інструмент, які складаецца са скуранога меху, аднаго гуку (бурдону), адной жалейкі (перабор), соскі, а таксама на кожнай з ігравых трубак усталяваны рагаўні-раструбы. Спецыялістамі Гродзенскага АМЦНТ была падрыхтавана прапанова ад Гродзенскай вобласці аб наданні нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці «Культура беларускай дуды на Гродзеншчыне» (народны майстар Гродзенскага раёна Мар’ян Скрамблевіч і Алена Кавальчук з г.Ліда).

Гістарычныя факты пра беларускую дуду:

Дударская традыцыя бытуе на тэрыторыі Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай, Мінскай абласцей і г. Мінска.

☑️Сучаснае выканальніцтва на дудзе прадстаўлена 30 дударамі-майстрамі, а таксама каля 100 аматарамі.

☑️Паводле археалагічных крыніц дуда на Беларусі вядома з кан. XIII ст., а упершыню ў пісьмовых крыніцах беларуская дуда ўзгадваецца у кан. ХV ст. ☑️Самая ранняя выява дуды на беларускіх землях зафіксавана на керамічнай плітцы XVI ст.

☑️Гістарычным арэалам распаўсюджання культуры дуды з’яўляецца Віцебшчына, Міншчына і Гродзеншчына, дзе сустракаліся аўтэнтычныя віды дударскай традыцыі з XVІ-XVIІ стст.

☑️У 1920 – 1930-х гг. дуда пачала выцясняцца больш “моднымі” на той час скрыпкамі, кларнетамі, гармонікамі і амаль знікла ў сяр. ХХ ст.

☑️З пач. 1980-х гг. пачалося адраджэнне беларускай дуды.

☑️Мінскім аблвыканкамам запланавана падрыхтоўка дасье “Культура беларускай дуды” для накіравання ў ЮНЕСКА ў 2024 годзе.