Падведзены вынікі абласной выстаўкі-конкурсу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Народная лялька”

2 чэрвеня 2018 года ў рамках “Горада майстроў” ХІІ Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур дзейнічала абласная выстаўка-конкурс дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Народная лялька”, у якой прынялі ўдзел майстры народнай творчасці раённых Дамоў (Цэнтраў) рамёстваў, аддзелаў традыцыйнай культуры раённых цэнтраў культуры і народнай творчасці з усёй Гродзенскай вобласці.

У конкурсе прынялі ўдзел 32 майстра народнай творчасці, якія прадставілі каля 100 лялек, выкананых у розных тэхніках. Гліна, саломка, бяроста, тэкстыль і іншыя матэрыялы выкарыстоўваліся майстрамі для стварэння сапраўдных твораў мастацтва.

Галоўнай мэтай выстаўкі-конкурсу стала адлюстраванне традыцыйных рэгіянальных строяў на ляльцы. І з гэтай задачай справіліся амаль што ўсе канкурсанты. Кампетэнтнае журы падвяло вынікі конкурсу і ўзнагародзіла лепшых у наступных намінацыях:

  • “народная лялька з прыроднага матэрыялу”

І месца – Алена Малышава з Астравецкага раёна

ІІ месца – Вольга Альховік з Мастоўскага раёна і Ірына Шавельская з Гродзенскага раёна

ІІІ месца – Тамара Касьян з Бераставіцкага раёна і Вера Чурэйна з Іўеўскага раёна

 

  • “народная лялька з тэкстылю”

І месца – Вольга Сліж з Мастоўскага раёна

ІІ месца – Галіна Мялько з Воранаўскага раёна і Юзэфа Старасціна з Іўеўскага раёна

ІІІ месца – Алена Жук з Зэльвенскага раёна і Вольга Каранкевіч са  Шчучынскага раёна

 

  • “лепшае адлюстраванне традыцыйнага строю на ляльцы”

І месца – Ірына Дыдышка з Лідскага раёна і Галіна Ярашчук з г. Гродна

ІІ месца – Іна Пацынка са Слонімскага раёна

 

Спецыяльнымі дыпломамі былі ўзнагароджаны:

Алена Шульга з Навагрудскага раёна – “за лепшую арыгінальную аўтарскую ляльку”;

ДУА “Ашмянскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” – “за лепшы гістарычны персанаж”;

Алена Дзежыц з Карэліцкага раёна – “за лепшую абрадавую ляльку”.