У рамках адкрытага пасяджэння клуба творчай інтэлігенцыі “Грані” Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці 15 верасня адбылася музычная сустрэча з цыкла “Гiтара ад класiкi да джаза” з вядомым блюзавым гуртом “Shade of White”, у складзе якога – Юрый Венедыктаў (бас), Вiталь Кудлачоў (гiтара), Валерый Новiк (барабаны), Дзянiс Лукашэнка (клавiшныя), Аляксандр Брузгiн (вакал, губны гармонiк).
Гурт прадставiў слухачам праграму “These different blues”, cкладзеную з твораў сусветна вядомых выканаўцаў блюза. З гэтай праграмай музыканты выдатна выступiлі на мiжнародным фестывалi “Suwаłki Blues Festival – 2019” у Польшчы.
Выразны блюзавы вакал Аляксандра Брузгiна i яскравая iгра на губным гармонiку ў спалучэннi з блiскучымi iмправiзацыямi ўсiх удзельнiкаў гурта зрабiлi сапраўднае непаўторнае свята для аматараў блюза, якiя ў гэты вечар да адказу запоўнiлi ўтульную залу метадычнага цэнтра.