3 чэрвеня на базе Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу адбыліся занальныя абласныя агляды-конкурсы аматарскіх тэатральных калектываў і сюжэтна-гульнёвых праграм.
На суд журы і гледачоў былі прадстаўлены спектаклі: па матывах рускай народнай казкі “Маша и медведь” дзіцячага тэатральнага калектыву “Спадарожнік” Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу (мастацкі кіраўнік – Дар’я Аўчынка); па п’есе-казцы Уладзіміра Ілюхава “Как Настенька чуть Кикиморой не стала” дзіцячага тэатральнага калектыву “Теремок” аддзела культурна-масавай і асветнай работы аг. Ліпнішкі (мастацкі кіраўнік – Марына Скрыпская); лялечны спектакль-казка “Приключения смурфиков” дзіцячага лялечнага калектыву “Казка” аддзела культурна-масавай і асветнай работы аг. Геранёны (мастацкі кіраўнік – Уладзіслава Грынюк). Таленавітая ігра акцёраў, выдатнае музычна-мастацкае афармленне спектакляў стварылі добры настрой і пакінулі незабыўныя ўражанні ў гледачоў.
Весела і цікава прайшлі сюжэтна-гульнёвыя праграмы: “Весёлое путешествие к Маше и Медведю” (аддзел па рабоце з моладдзю Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу, аўтар – Вольга Белагур); “Приключения ВОЛКшебства и Бабы-яги” (народны тэатр гульні “Зялёны фургон”, аўтар – Наталля Мудрык); “Велікодныя забавы” (аддзел культурна-масавай і асветнай работы аг.Суботнікі, аўтар – Марыя Аніскевіч).
Дзеці, дарослыя, людзі сталага ўзросту – усе без выключэння атрымалі вялікае задавальненне ад удзелу ў гульнях, конкурсах, эстафетах. Культарганізатары Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу падрыхтавалі вясёлы выхадны для наведвальнікаў клубных устаноў.