Якія б даты жыццё ні прыносіла,
Куды б жыццё ні павярнула — налева, направа, —
Дзень гэты памятае народ —
Дваццаць другое, сорак першы год …
Дзень пачатка вайны — дзень, прасякнуты болем, надзеяй, гераізмам. Яна доўжылася доўгіх чатыры гады і забрала тысячы жыццяў, пакінула вечны след у сэрцах і душах людзей.
22 чэрвеня ў Палацы культуры горада Ліды адбылася раённая тэматычная праграма «Рэха пачатку вайны», прысвечаная Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.
Удзельнікі творчых калектываў, праз вершы і песні пра вайну, нагадалі пра подзвіг і гераізм простага народа. Абапіраючыся на ўспаміны сведкаў тых страшных падзей, расказалі пра час фашысцкага тэрору на Лідчыне.
Раскрыем сэрцы для памяці. Хай нябачна, але побач з намі тыя, пра каго мы захоўваем светлую, пяшчотную памяць, бо ў кожнага з нас жыве часцінка іх непражытага жыцця.