Вынікі абласнога фестывалю народных хароў і ансамбляў песні і танца “Над сінім Нёманам”

16 снежня 2021 г. адбыўся абласны фестываль народных хароў і ансамбляў песні і танца “Над сінім Нёманам” (дыстанцыйна). У фестывалі прынялі ўдзел лепшыя калектывы Гродзенскай вобласці, у выкананні якіх гучалі беларускія і рускія народныя песні, музычныя апрацоўкі Н. Міхневіч, В. Федарэнкі, С. Беражнога, А. Рашчынскага, М. Сіраты, У. Зяневіча, К. Паплаўскага, а таксама вакальна-харэаграфічныя кампазіцыі. А кампетэнтнае журы вылучыла лаўрэатаў і ўладальнікаў спецыяльных дыпломаў у наступных намінацыях:

 

Народны (Заслужаны) хор народнай песні

 

Лаўрэат I ступені:

  • Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны ансамбль народнай песні “Бліскавіца” філіяла “Гродзенскія электрычныя сеткі” Гродзенскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі “Гроднаэнерга”.

Мастацкі кіраўнік – Наталля Міхневіч.

 

Лаўрэат II ступені:

  • Народны хор народнай песні “Верас” УА “Гродзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў”.

Мастацкі кіраўнік – Сяргей Беражноў.

 

Намінацыя:

Народны (Заслужаны) ансамбль песні і танца

 

Лаўрэат I ступені:

  • Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны ансамбль песні і танца “Талака” філіяла “Лідскія электрычныя сеткі” Гродзенскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі “Гроднаэнерга”.

Мастацкі кіраўнік – Марына Лесагор.

 

Лаўрэаты II ступені:

  • Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны ансамбль песні і танца “Ніва” Верцялішкаўскага цэнтра культуры філіяла ДУК “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр”.

Мастацкі кіраўнік – Ларыса Прасвірніна.

 

  • Народны ансамбль песні і танца “Каларыт” філіяла “Ваўкавыскія электрычныя сеткі” Гродзенскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі “Гроднаэнерга”.

Мастацкі кіраўнік – Вадзім Бычак.

 

Лаўрэаты III ступені:

  • Народны ансамбль песні і танца “Лідчанка” ДУ “Палац культуры горада Ліды”.

Мастацкі кіраўнік – Вольга Сяргеева.

 

  • Народны ансамбль песні і танца “Цвецень” ДУК “Ваўкавыскі гарадскі Дом культуры”.

Мастацкі кіраўнік – Таццяна Грыцук.

 

Намінацыя

“Узорны (Заслужаны) ансамбль песні і танца”

 

Лаўрэат I ступені:

  • Узорны ансамбль песні і танца “Званочкі” ДУАСярэдняя школа №1 г. Ашмяны імя М.М. Гружэўскага”

Мастацкі кіраўнік – Вера Федарэнка.

 

Спецыяльныя дыпломы:

 

За лепшае вырашэнне харэаграфічнага нумару:

  • Народны ансамбль песні і танца “Каларыт” філіяла “Ваўкавыскія электрычныя сеткі” Гродзенскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі “Гроднаэнерга”.

Мастацкі кіраўнік – Вадзім Бычак.

 

За лепшую апрацоўку беларускай народнай песні:

  • Узорны ансамбль песні і танца “Званочкі” ДУАСярэдняя школа №1 г. Ашмяны імя М.М. Гружэўскага”

Мастацкі кіраўнік – Вера Федарэнка.

 

Лепшая інструментальная (аркестравая ) група:

  • Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны ансамбль народнай песні “Бліскавіца” філіяла “Гродзенскія электрычныя сеткі” Гродзенскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі “Гроднаэнерга”.

Мастацкі кіраўнік – Наталля Міхневіч.

 

За лепшую пастаноўку вакальна-харэаграфічнай кампазіцыі:

  • Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны ансамбль песні і танца “Ніва” Верцялішкаўскага цэнтра культуры ДУК “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр”.

Мастацкі кіраўнік – Ларыса Прасвірніна.

 

За захаванне традыцый і жанравых асаблівасцей:

  • Народны ансамбль песні і танца імя М.К. Агінскага ДУК “Смаргонскі раённы цэнтр культуры”

Мастацкі кіраўнік – Тамара Валчанкова

 

Астатнія ўдзельнікі фестывалю атрымалі дыпломы за ўдзел.

 

Адметнай рысай Гродзеншчыны з’яўляецца захаванне і развіццё харавога выканальніцтва. Пацвярджэнне гэтаму — фестываль, у якім прымаюць удзел і маладыя, і добра вядомыя калектывы з багатай творчай біяграфіяй. Неаднаразова адзначалася, што на Панямонні, ў параўнанні з іншымі абласцямі, больш усяго ансамбляў песні і танца. Мы вельмі ганарымся і рады, што традыцыйныя народныя спевы і танцы доўжацца. Спадзяемся, што праз 3 гады колькасць удзельнікаў і калектываў не паменшыцца.

Да сустрэчы на VIII абласным фестывалі народных хароў і ансамбляў песні і танца “Над сінім Нёманам”!!!