Сугучча стагоддзяў у Лідскім замку

29 ліпеня каля Лідскага замка адбылася арт-праграма Сугучча стагоддзяў у рамках культурна-турыстычнага праекта Замкавы гасцінец.

Песнямі, танцамі і гульнямі радавалі гледачоў калектывы аматарскай творчасці: мужчынская вакальная група “Кронан” Бярозаўскага гарадскога Дома культуры, народны ансамбль бытавых інструментаў “Каханачка” Мажэйкаўскага Дома культуры, салісты народнага вакальнага ансамбля “Святліца” Дзітвянскага Дома культуры, народны ансамбль народнай музыкі “Гудскі гармонік” Гудскага цэнтра творчасці і вольнага часу. Танцавальны калектыў “Даратэя” народнай аматарскай студыі-клуба рыцарскіх мастацтваў і сярэднявечнага мадэлявання “Dies Magna” праводзіў танцавальныя майстар-класы па сярэднявечных танцах. Удзельнікі развучылі маразулю, кантраданс марыянетак, ойру і chapelloise.

На святочнай арт-праграме цёплым ліпеньскім вечарам гледачы атрымалі масу станоўчых уражанняў і добры настрой!