У мінулыя выхадныя работнікі культуры аг. Ганчары Лідскага раёна завіталі ў госці да педагогаў-ветэранаў і шчыра павіншавалі іх са святам. Пранікнёныя словы падзякі за шматгадовую творчую дзейнасць, адрасаваныя настаўнікам, зрабілі гэты дзень па-сапраўднаму ўрачыстым. У аграгарадку панавала атмасфера радасці, згоды і добразычлівасці.