12 жніўня ў аг. Дайліды адбыўся першы этап свята-конкурса “Дзень добры, суседзі!”. Бліжэй пазнаёміцца з суседзямі і цікава правесці вольны час – з такой мэтай завіталі ў аграгарадок жыхары аг. Ліпнішкі. Гаспадары з радасцю сустрэлі гасцей, падрыхтавалі свае падворкі, напяклі прысмакаў, па-майстэрску аформілі выстаўкі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. У час свята прайшлі канцэртныя праграмы і спартыўныя гульні з удзелам як гаспадароў, так і гасцей.