Сярэдзіна кастрычніка – пік восеньскіх кірмашоў. У нядзелю гандлёвыя рады ўпрыгожылі Ашмяны. Кіраўнікі мясцовых фермерскіх гаспадарак адзначылі, што гандаль ішоў вельмі бойка. Пакупнікі ахвотна набывалі садавіну і гародніну, мяса, рыбу, каўбасы, мёд, частаваліся гарачымі блінамі, шашлыкамі, салодкімі ласункамі. Вока радавалі разнастайныя вырабы рамеснікаў, шматлікія саджанцы, насенне кветак. Святочна-восеньскі настрой людзям дарыў народны ансамбль народнай песні “Жытніца”. Музыка, забавы ды гандаль – гэта цудоўнае спалучэнне для цудоўнага карыснага адпачынку!