Майстры Гродзенскай вобласці прадстаўлялі сваю творчасць на XXX Міжнародным фестывалі мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”, у межах якога адбылося свята-конкурс народнай цацкі і лялькі “Забава-2021”. Прадстаўнікі нашай вобласці – у ліку пераможцаў!
- Ірына Дыдышка, аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” – I месца (у намінацыі “Тэатральная лялька”)
- Юзэфа Старасціна, сектар рамёстваў і традыцыйнай культуры аг. Геранёны ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” – III месца (у намінацыі “Народная тэкстыльная цацка”)
- Вера Чурэйна, аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” – дыплом за адраджэнне і папулярызацыю традыцыйнай культуры і мастацтва.
ВІНШУЕМ!!!