Толькі ў гэтую суботу ўсе жадаючыя пазнаёмяцца з рэгіянальнымі традыцыямі святкавання Вялікадня на Гродзеншчыне – велікодныя звычаі, шчырыя віншаванні, мясцовыя песні, танцы і гульні чакаюць усіх наведвальнікаў.
На галоўнай пляцоўцы фестывалю выступяць лепшыя фальклорныя калектывы і ансамблі народнай песні Гродзенскай вобласці:
— народны фальклорны гурт “Жывіца” і ўзорны фальклорны калектыў “Васілёчкі” (Гродзенскі раён);
— народны фальклорны гурт “Талер” (Лідскі раён);
— узорны фальклорны калектыў “Скарбоначка” (Шчучынскі раён);
— народны тэатр-студыя гульні “Суседзі” (Дзятлаўскі раён);
— народны ансамбль “Згода” (Ваўкавыскі раён);
— ансамбль народнай музыкі “Вечарынка” (Іўеўскі раён).
Чакаем ВАС 9 красавіка на вул. Савецкай, каля Маладзёжнага цэнтра “Гродна” з 11.00 да 17.00 на рэгіянальным фестывалі-кірмашы вырабаў рамеснікаў “Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня”.