Запрашаем на выстаўку “Зямля паэтаў і майстроў”!

У выставачнай зале Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці праходзіць справаздачная выстаўка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Зямля паэтаў і майстроў” аддзела рамеснай дзейнасці Карэліцкага Дома рамёстваў.

На выстаўцы прадстаўлена больш 100 работ вядучых майстроў і мастакоў Карэліцкага раёна, выкананых у розных тэхніках традыцыйнага і сучаснага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: саломапляценне, мастацкая кераміка, выцінанка, ткацтва, вышыўка, карункапляценне, разьба па дрэве, батык, жывапіс і аўтарская лялька. Выяўленчае мастацтва прадстаўлена жывапіснымі пейзажамі і нацюрмортамі. Таксама ў экспазіцыю выстаўкі ўвайшлі паэтычныя зборнікі, створаныя таленавітымі аўтарамі карэліцкай зямлі: Іван Жук, Іван Вярбіцкі, Мікалай Бусько, Галіна Калтунова і ўдзельнікі літаратурнага аб’яднання “Рэчанька”, што дзейнічае пры раённай газеце “Полымя”.