Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны ансамбль песні і танца “Ніва”

Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны ансамбль песні і танца “Ніва” філіяла Верцялішкаўскі цэнтр культуры дзяржаўнай установы культуры “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр”

Год стварэння: 1972

Мастацкі кіраўнік: Ларыса Уладзіміраўна ПРАСВІРНІНА

Рэпертуар ансамбля песні і танца “Ніва” складаецца з народных песень, твораў беларускіх, расійсках аўтараў, гродзенскіх паэтаў і кампазітараў.

Песенная мова ансамбля напоўнена багатымі фальклорнымі інтанацыямі. У песнях, танцах, вакальна-харэаграфічных кампазіцыях калектыву адлюстроўваюцца традыцыі Прынёманскага краю, раскрываецца сутнасць нацыянальнага характару, яго самабытнасць. Удзельнікі ансамбля дэманструюць віртуознае валоданне музычнымі інструментамі: баянам, скрыпкай, цымбаламі, флейтай, кантрабасам. Ганаровае званне “Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь” ансамблю было прысвоена ў 2015 годзе.

Ансамбль песні і танца “Ніва” пастаянна працуе над ажыццяўленнем новых сцэнічных праектаў, вядзе актыўную канцэртную дзейнасць, пастаянна прымае ўдзел у абласных мерапрыемствах, прадстаўляе культуру Гродзеншчыны на міжнародных, рэспубліканскіх фестывалях і конкурсах. У 2015 годзе калектыў паспяхова выступіў на ІI міжнародным фестывалі “Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў” у Польшчы і атрымаў дыплом-сертыфікат на Міжнародным фестывалі фальклору ў Грэцыі. “Ніва” – неаднаразовы лаўрэат Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур у Гродна.

Ансамбль застаецца крыніцай радасці і натхнення для ўсіх прыхільнікаў песеннага і танцавальнага мастацтва. Калектыў уносіць значны ўклад у папулярызацыю і развіццё аматарскай мастацкай творчасці Гродзенскага раёна і вобласці.