Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны фотаклуб “Гродна”

Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь фотаклуб “Гродна” дзяржаўнай установы “Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры”

Год стварэння: 1972

Мастацкі кіраўнік: Аляксандр Іосіфавіч ЛАСМІНСКІ

Асноўныя напрамкі дзейнасці фотаклуба “Гродна” – гэта забеспячэнне разнастайных духоўных запытаў і інтарэсаў аматараў фатаграфіі, далучэнне ўдзельнікаў клуба сродкамі фотамастацтва да актыўнай творчай дзейнасці ў сферы культуры, прапаганда дасягненняў культуры, праўдзівае адлюстраванне жыцця роднага краю, шырокае распаўсюджванне фатаграфіі як віду выяўленчага мастацтва. Званне “заслужаны” калектыву было прысвоена ў 2016 годзе.

У фотаклубе “Гродна” створана школа гродзенскай мастацкай фатаграфіі, абсталявана вучэбная фоталабараторыя. Пры клубе дзейнічае бібліятэка па фотамастацтву, існуе багаты фотаархіў мінулага стагоддзя, які ўвесь час папаўняецца новымі работамі. Калектыў фотаклуба з’яўляецца арганізатарам выставак мастацкай фатаграфіі. Удзельнікі актыўна супрацоўнічаюць з калегамі з бліжняга і дальняга замежжа (Украінай, Расіяй, Чэхіяй, Славакіяй, Літвой, Польшчай, Нарвегіяй).

Калектыў фотаклуба “Гродна” – летапісец Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур, пастаянны ўдзельнік абласнога агляду-конкурсу аматарскіх аб’яднанняў “Свет захапленняў”. На высокім узроўні праходзяць персанальныя фотавыстаўкі ўдзельнікаў клуба. У рамках фестываляў праводзяцца прэзентацыі фотаклуба “Гродна” з паказам фільмаў, каталогаў, фотаздымкаў і творчыя сустрэчы фатографаў, міжнародныя і рэспубліканскія фотаконкурсы, конкурсы мастацкай фатаграфіі, фестывалі-конкурсы фотакарэспандэнтаў.

На сённяшні дзень калектыў працуе яшчэ ў адным напрамку: праслаўляе ў работах унікальныя помнікі архітэктуры Гродна, расказвае аб прыгажосці прыроды роднага краю і працавітасці мясцовага насельніцтва.