Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны камерны жаночы хор установы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны музычны каледж”

Год заснавання: 1969
Мастацкі кіраўнік: Марына Уладзіміраўна ШАРЭЙКА

Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны камерны жаночы хор установы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны музычны каледж” – гэта сапраўды ўнікальны калектыў у культурным жыцці Гродзеншчыны. Яго візітная картка — гэта непаўторнае спалучэнне камернай вытанчанасці выканання са шчырасцю і глыбінёй акадэмічных спеваў.
Чароўныя жаночыя галасы, багаты і разнастайны рэпертуар, які ўключае каля 200 твораў шырокага стылявога і жанравага дыяпазону: ад зменнага распеву да харавых твораў кампазхітараў ХХІ стагоддзя, дазваляюць хору кожны раз ствараць непаўторную атмасферу.
Высокі прафесіяналізм, эмацыйная выразнасць і беражлівае стаўленне да нацыянальнай культурнай спадчыны робяць гэты калектыў сапраўдным гонарам і яркім прыкладам для іншых калектываў.