Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь узорны харэаграфічны ансамбль “Лялечкі”
Абухаўскага цэнтра культуры філіяла дзяржаўнай установы культуры «Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр»
Год заснавання: 1977
Мастацкі кіраўнік: Надзея Іванаўна УРУКІНА, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь
Ансамбль “Лялечкі” – неаднаразовы лаўрэат і дыпламант мерапрыемстваў рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўню. Калектыў неаднойчы віталі апладысментамі ў Расіі, Літве, Польшчы, Чэхіі, Турцыі, Балгарыі, Германіі.
У сваёй мастацкай дзейнасці кіраўнік калектыву надае асаблівую ўвагу беларускім народным традыцыям. Ансамбль прапануе рэпертуар, які здзіўляе свежымі і адметнымі харэаграфічнымі вобразамі, ахопліваючы багацце жанраў і кірункаў. Кожная творчая праграма ствараецца праз лёгкае і свабоднае перапляценне танцавальных рухаў з акцёрскай ігрой ці тэатральнай пастаноўкай.
Ганаровае званне “Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь” за высокія творчыя дасягненні і адмысловае выканальніцкае майстэрства ансамблю было прысвоена ў красавіку 2006 года.
Дзякуючы сваёй творчасці, калектыў пазітыўна ўплывае на станаўленне харэаграфіі ў рэгіёне. «Лялечкі» – гэта цудоўны прыклад таго, як выхоўваць моладзь праз танец і прыгажосць, і адначасова – дэманстрацыя бліскучай працы кіраўніка.




























