Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь узорны музычна-драматычны тэатр “Гарадзенскі званочак” дзяржаўнай установы “Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры”

Год заснавання: 1996
Мастацкі кіраўнік: Наталля Мар’янаўна ПРАКОПЧЫК

Акцёры тэатра “Гарадзенскі званочак” заўсёды ўражваюць гледачоў сваёй здольнасцю глыбока перадаваць ідэйны змест драмы, умеласцю ўвасабляць складаныя амплуа і ўпэўненасцю на сцэне. З цягам часу акцёрскае майстэрства маладых выканаўцаў станавіцца ўсё больш дасканалым. Музычна-драматычны тэатр атрымаў ганаровае званне «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь» у 2010 годзе. «Гарадзенскі званочак» з’яўляецца пастаянным удзельнікам міжнародных і абласных фестываляў, сярод якіх: «Тэатральны калейдаскоп» (Санкт-Пецярбург, Расія), «Слонімскія цудадзействы» (Слонім) і міжнародны праект «Апельсінавая бяроза» (Орша) ды іншыя.
Тэатр «Гарадзенскі званочак» жыве насычаным жыццём, праводзячы шматлікія гастролі і канцэрты. Важнай часткай яго дзейнасці з’яўляюцца дабрачынныя пастаноўкі ў дзіцячых установах і культурных цэнтрах горада, раёна і вобласці. Прафесіяналізм рэжысуры і сцэнаграфіі, бліскучыя акцёрскія здольнасці і няспыннае імкненне да новага ў трактоўцы драматычных твораў дазваляюць калектыву ўдасканальваць сваё мастацтва і дасягаць усё новых вяршынь.