Зазірнуць у мінулае. Свята традыцыйных народных рамёстваў «Повязь часоў» адбылося ў Дайлідах Іўеўскага раёна

Госці свята змаглі дакрануцца да вытокаў традыцыйных народных рамёстваў, якія з’яўляюцца вечна жывой душою народа, яго багатым назапашаным стагоддзямі практычным вопытам.

На свяце можна было ўбачыць дэфіле ў стылізаваных народных касцюмах з элементамі саломкі, паўдзельнічаць ў майстар-класах па традыцыйных відах рамёстваў: саломапляценні, ткацтве, лазапляценні. Канцэртныя выступленні ансамбля народнай музыкі «Вечарынка» аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Геранёны  і творчага калектыву аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Суботнікі садзейнічалі добраму настрою гледачоў. Спадабалася і сюжэтна-гульнёвая праграма «Вясновыя забавы» сектара культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Морына.

Падчас свята адбылася прэзентацыя новага сувеніра — сімвала Геранёнскай гасціннасці.

На працягу свята працавалі: выстаўка народнай творчасці, выстаўка — продаж сувенірнай прадукцыі, бяспройгрышная латарэя, музейная экспазіцыя «Саламяная казка» ; майстар — клас па танцах побыту «Танцуем па-даўнейшаму», а таксама анімацыйная пляцоўка з казачнымі героямі Машай і Мядзведзем.

«Іўеўскі край»

Фота І. Халява.

Читать полностью: https://ivyenews.by/novosti/obshchestvo/9221-zazirnuts-u-minulae-svyata-tradytsyjnykh-narodnykh-ramjostva-povyaz-chaso-adbylosya-dajlidakh.html