1. Загаўліны, Запусты (восеньскія і вясновыя), Андрэйкі
У апошні дзень Загаўлін ці “тлусты аўторак” у адной з хат вёскі моладзь ладзіла танцы, святочны стол. Доўжыўся вечар да дванаццатай гадзіны ночы: “…Так сядзяць, танцы, не так як цяпер. Патанцавалі, дзяўчаты збіраюцца ў кучу спяваюць песні. Спявалі тое, што і на каждых танцах. Ніякіх асабівых не спявалі…”. Затым старэйшы з гасцей мужчына прасіў гаспадароў хаты, каб падалі белый абрус і кажух, для таго каб імі накрыць стол для багатага ўраджаю і дабрабыту на наступный год.
На Загаўліны дазвалялася хадзіць моладзі толькі з 18 гадоў. Збіраліся талакой у адной з вясковых хат. Дарэчы, кожны год хата мянялася, але звычайна прымалі тыя гаспадары, чый сын жаніўся ў “гэты мясаед”. Па ўспамінах носьбітаў: “Танцавалі да поўначы, а пасля старэйшыя, якія прыглядалі, казалі разыходзіцца”.
Вясковая моладзь, якая ладзіла Загаўліны, заказвала музыкантаў і гатавала пачастункі для гасцей. Шмат танцавалі, спявалі песні, частаваліся, знаёміліся з “маладымі жонкамі” для таго, каб іх прыняць у “кола мужніх жанчын”. Згодна звычаю такіх жанчын “пераабувалі” і казалі: “Каб абцасікамі не стукала, а каля мужа ціха тупала”.
Пра Загаўліны ўспаміналі: “ Танцавалі. А як патанцавалі, дзяўчаты збіраюцца ў кучу, спяваюць песні. Дзяўчаты, каторыя спяваюць, сабіраюцца гуртам, хлопцы, хто спяваў. Куча… Адныя адным на калені і гэта там пераспяваем адну песню там якую. Яны старэйшыя распачыналі, а мы ім памагалі. Пераспяваем адну песню, другую песню, ну і ўжо зара ізноў музыка, ізноў танцуем….”. Старэйшыя сядзелі на адным канцы стала, а моладзь – насупраць.



2. Хрэсьбіны
Праводзяцца пасля нараджэння дзіцяці ў бліжэйшыя месяцы (не залежна ад каталіцкага календара і посту). Хрэсьбіны складаюцца з некалькі этапаў:
1. Адведкі.
2. Выбар хросных.
3. Адпраўленне да касцёла. Хрост
4. Вяртанне з касцёлу.
5. Застолле.
6. “Тапленне дзеда з бабай”.




3. СЁМУХА
На Ашмяншчыне існаваў абрад “завівання” бярозы. Цікавым фактам з’яўлялася тое, што ўсе дзеянні гэтага абраду адбываліся ў лесе ці на прылеску. Выбіраліся два дрэўцы, галінкі якіх перапляталіся паміж сабой, утвараючы вароты-арку, праз якія дзяўчаты праходзілі з песнямі. Завітыя бярозкі ўпрыгожвалі: навешвалі рознакаляровыя стужкі, шнуркі, паяскі, звітыя вянкі. “Складаліся”, ішлі ў лес паліць касцёр. Смажылі яйкі, скваркі, даставалі з гнязда варанят і гатавалі іх на вогнішчы.
Дзяўчаты плялі вянкі і кумаваліся (цалаваліся праз вянок). Дзяўчаты, якія пацалаваліся праз вянок з бярозы ці прайшлі праз вароты, сплеценыя з галінак, лічыліся кумамі, сяброўкамі.
Пасля таго, як дзяўчаты завілі вянкі і пакумаваліся, адбывалася абрадавая трапеза пад дрэвамі: слалі белы абрус, частаваліся.
Пасля трапезы з пачастункам дзяўчаты, узяўшыся за рукі, вадзілі карагоды. Моладзь упрыгожвала дзяўчыну як бярозку або бярозку “апраналі” ў жаночае адзенне (існавалі два варыянты) і здзяйснялі абрад абходу палёў. Бярозку або дзяўчыну тры разы абносілі (абводзілі) вакол вогнішча і з ёй абыходзілі двары, называючы яе “госцейкай”, як і Масленіцу. Гаспадары хат, куды завітвала “госцейка”, выносілі пачастункі – яйкі, крупы, муку, сала. Лічылася, што даюць усё, акрамя хлеба, таму што хлеб – для каляднікаў. Пасля, на другі дзень, адбываецца агульны “пір” з сабраных пачастункаў.




