АБЛАСНЫ СЕМІНАР

24.06.2026 г.

На Лідскай зямлі, дзе старажытныя кросны яшчэ памятаюць цёплыя рукі майстроў і шэпчуць бабуліны казкі, УПЕРШЫНЮ сабраўся вялікі сход духоўных скарбнікаў нацыі — абласны семінар-практыкум для майстроў народнай творчасці «Ад прадзіва да ткацтва: адраджэнне і захаванне ткацтва на Панямонні».

І вось, у святочнай зале, быццам жывая крыніца, зазвінела прывітанне народнага фальклорнага гурта «Талер». Голас іх — то плынь ракі, то пералівы звонкіх цымбалаў — парадаваў сэрцы ўсіх прысутных, напамінаючы, што душа народу жыве ў спеве і рукадзеллі.

Урачысты момант адкрыцця быў аздоблены дабрынёй і мудрасцю: Анастасія Юр’еўна Пекар, галоўны спецыяліст упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама, і Вольга Раманаўна Троцкая, дырэктар Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, быццам дзве натхнёныя музы, перарэзалі нябачную нітку хвалявання і далі старт гэтаму творчаму дзейству.

Яны пажадалі ўсім не проста плённай працы, а сапраўднага натхнення, якое, як добрая нітка, не рвецца і вядзе да новых вяршыняў.