Беларуская батлейка ХІХ–ХХ стагоддзяў займае вялікае месца ў культуры Беларусі

04.12.2025 г.

Менавіта ў гэты час майстры-батлеечнікі больш выразна фарміруюць тыпалогію батлеечнага тэатра, яго канструктыўныя асаблівасці, сістэмы ўладкавання лялек.

У Беларусі вызначалася некалькі тыпаў батлеечнага тэатра:

  • аднапавярховыя (панарамныя);
  • двухпавярховыя з з рухомымі лялькамі;
  • двухпавярховыя з вежай;
  • батлейкі па прынцыпе ценявога тэатра;
  • батлейкі з празрыстымі дэкарацыямі, якія мяняліся падчас спектакля;
  • батлейкі-«зоркі».

У кожнай батлейцы, нягледзячы на рэгіён краіны, заўсёды захоўваўся адзін асноўны сюжэт (больш-менш поўны ці скарочаны) на тэму Раства Хрыстова, колькасць жа інтэрмедыйных сцэн другой часткі прадстаўлення ў варыянтах была розная, што цалкам залежала ад акцёрскіх здольнасцей батлейшчыка. Менавіта інтэрмедыйнымі сцэнамі і адрозніваліся батлеечныя прадстаўленні ў розных рэгіёнах іх бытавання.

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі зараз працуе выстава-панарама «Беларуская батлейка як нацыянальны сімвал і сродкі выхавання».