10.07.2026 г.
Раскрываем творчыя сакрэты Гродзенскай вобласці на рэспубліканскім свяце «Александрыя збірае сяброў»
На выстаўцы-кірмашы «Пад пакровам купальскай Берагіні» на пляцоўцы вобласці будзе адведзена месца.
Вас чакае шмат цікавага і незвычайнага, як і само купальскае свята —ад магічнага пляцення вянкоў да сучасных арт-інсталяцый, дзе традыцыйныя рамёствы нашых продкаў ажываюць у руках майстрых Панямоння:
- інтэрактыўная зона «Вянкі на долю». Вянок-галоўны сімвал дзявочага лёсу на Купалле. У Год беларускай жанчыны гэта ператвараецца ў метафару жыццёвага шляху. Мы арганізуем для Вас майстар-класы па пляценні вянкоў з жывых кветак, пад час якіх кожны жадаючы не проста пляце ўпрыгожванне, а збярэ свой «вянок жаданняў».
- фотазона-інсталяцыя «Люстэрка-прадказанне». Люстэрка — традыцыйны жаночы атрыбут. А купальскі час – перыяд прадказанняў. Наша люстэрка незвычайнае: як толькі вы зробіце ў ім фотаздымак — яно адразу вам адкажа на вашыя заветныя пытанні.
- Этна -вайб «Настрой Панямоння» — чароўная фотазона з абярэгавымі лялькамі. Гэта не проста дэкарацыі, а прастора, каб зафіксаваць тое самае пачуццё цяпла, абароненасці і светлай цішыні, якое ўзнікае пры сустрэчы з лялькамі-абярэгамі Панямоння. На памяць застаецца не проста прыгожы фотаздымак, а момант яднання з жывой гісторыяй.
- выстаўка-абярэг «Роля жанчыны ў радавым дрэве». Праз дэманстрацыю жаночага касцюма, як карты жыцця, кожны элемент вышыўкі расшыфроўваецца праз QR-коды: напрыклад, ромб на грудзях замужняй жанчыны азначае ўрадлівасць, а колькасць палос на спадніцы — колькасць дзяцей. Цэнтральным экспанатам стане тая самая лялька-Берагіня, апранутая ў традыцыйны касцюм.
- квэст «Тканы шлях». Кожны шацёр умоўна падзелены на сектары, імітуючыя этапы жыцця жанчыны. Каб прайсці гэты шлях, неабходна выканаць заданні: снаваць нітку на верацяне (сімвал пачатку жыцця), правільна папрасаваць ручнік незвычайным прасам (падрыхтоўка да вяселля), распазнаць назву гаючай травы (роля маці).
- дэфіле «Мода XXI стагоддзя: код матулі», пад час якога майстры народнай творчасці Панямоння прадэманструюць рэплікі традыцыйных строяў сваёй мясцовасці, а госці даведаюцца пра лакальныя традыцыі народнага касцюма.
- арт-аб’ект: «Дрэва жыцця» — гэта драўляная інсталяцыя, на галінкі якой жанчыны будуць размяшчаць паясы – як сімвал прадаўжэння роду і загадваць жаданне.
ЧАКАЕМ ВАС У НАС!


























