Вяртанне да вытокаў: душа і танец Гродзеншчыны

05.06.2026 г.

На адкрыцці абласной выстаўкі элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны «Вяртанне да вытокаў» сапраўдным упрыгажэннем свята сталі народны фальклорны калектыў «Цырынскія музыкі» і народны фальклорны танцавальны калектыў «Спадчыны».

«Цырынскія музыкі» падарылі гасцям шчырыя, сардэчныя песні — тыя, што перадаюцца ад пакалення да пакалення і гучаць як жывая гісторыя краю.

«Спадчыны» не проста паказалі майстэрства, а сабралі вакол сябе ахвотных на сапраўдны майстар-клас па мясцовых танцах. Кожны жадаючы змог адчуць рытм продкаў і навучыцца старажытным паваротам.

Дзякуючы ўдзельнікам, атмасфера была неверагодна цёплай і жывой. А самі артысты прызнаюцца: удзячнасць у вачах гледачоў — найлепшая ўзнагарода.

Захоўваем традыцыі разам!