ВЯСНА Ў ТРАДЫЦЫЯХ ЖАНЧЫНА — ЖЫВАЯ СУВЯЗЬ ЧАСОЎ

26.05.2026 г.

Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры філіял Цэнтр рамествау «Спадчына» з
гонарам падхоплівае эстафету фотачэленджа! У Год беларускай жанчыны мы хочам паказаць тых, хто напаўняе наша жыццё мастацтвам і беражліва нясе праз гады святло нашых вытокаў.

Беларуская жанчына — гэта сапраўднае сэрца нашай культуры. У яе песнях гучыць мудрасць вякоў, у яе танцах — вольная душа народа, а ў яе руках — будучыня нашых традыцый. Яна, нібы тая веснавая раса, асвяжае і дае сілы ўсяму, да чаго дакранаецца.

Няхай кожная беларуская жанчына квітнее ў гармоніі з прыродай і сваім сэрцам, а яе ўсмешка заўсёды будзе галоўным упрыгожваннем нашай зямлі!

Мы перадаем эстафету фотачэленджа «Вясна ў традыцыях» нашым калегам з Воранава

Чакаем вашага натхнення! Няхай вясна і жаночая прыгажосць заўсёды ідуць поруч!